Рыгор у піянерлагеры.
У Рыгора сёння гора -
Дзе падзеўся смех яго?
З дома мама прыязжала,
Напрывозіла ўсяго:
Поўкіло вяндліны
Поўны кош маліны
Вязку абаранкаў
Ды бітон смятанкі,
Памідораў скрынку
- Папраўляйся, сынку!
У Рыгора гора
Дзе б яму засесці,
Дзе б яму схавацца ды паціху з'есці,
Поўкіло вяндліны,
Поўны кош маліны,
Вязку абаранкаў,
Ды бітон смятанкі,
Каб не ўбачыў Ваня, і Пятро, і Таня?
Яка жа дам ім сала, мне ж самому мала?
Памідорку сябру дам - з голаду сканаю сам!
Як паснуць усе ўначы,
Ціхенька Рыгорка
Лезе ў сумку па харчы,
Смокча памідорку
Аж дрыжыць, як грукнуць дзверы,
Душыцца ён сушкай
Кіпцюрамі рве як звер ён
Мяса пад падушкай
Ён і ў сне цяпер крычыць,
Да й засне ня скора
Падкажыце, чым лячыць нам цяпер Рыгора?
Кажется, Рыгор Барадулін, но не уверен потому что на память и возможно не всё точно.







Ответить с цитированием